У Баранавічах жывадзёр забівае бадзяжных катоў

У цэнтры Баранавічаў сталі знаходзіць катоў, якія пацярпелі ад рук невядомых. Як піша "Іntex-press", некаторыя са знойдзеных жывёлаў былі расстраляныя.

Па словах відавочцаў, гаворка ідзе як мінімум пра пяць мёртвых катоў. Так, гараджанін Валерый знайшоў пакалечаную котку каля музычнай школы. Рэнтген паказаў тры кулі ў ніжняй частцы тулава. Раны апынуліся смяротнымі, котку давялося ўсыпіць. Мужчына звярнуўся ў міліцыю з заявай. Яе абяцалі разгледзець і прыняць меры.

Праўда, у міліцыі сказалі, што такія заявы паступаюць даволі часта, але да суда яны пераважна не даходзяць, бо няма сведак і доказаў.

Фота — intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі