У Баранавічах мужчына спаліў у пад'ездзе дома мядзведзя

На месцы здарэння

На месцы здарэння / t.me/krepostfortuvd/

У Баранавічах мужчына спаліў у пад'ездзе шматкватэрнага дома плюшавага мядзведзя, спалохаўся і скокнуў з акна. Цяпер яму пагражае крымінальная адказнасць за хуліганства.

Як піша брэсцкая міліцыя, падпаліць мядзведзя ў пад'ездзе 36-гадовага жыхара Баранавічаў падштурхнуў канфлікт з сужыцелькай. Ён вярнуўся дадому ноччу п'яны, што не спадабалася жанчыне. Мужчына чамусьці вырашыў знішчыць плюшавага мядзведзя, які належаў яму. Але, калі пачаўся пажар, спалохаўся наступстваў, таму і выйшаў праз акно сваёй кватэры на першым паверсе.

Мужчыну знайшлі міліцыянты. Патлумачыць, што гэта быў за перфоманс, ён не змог. Распачатая крымінальная справа.

Узгаранне ў пад'ездзе часткова ліквідавалі мясцовыя жыхары, а закончылі працу ратавальнікі. Камунальнікі ацанілі шкоду на 140 рублёў.

У Баранавічах мужчына спаліў у пад'ездзе дома мядзведзя
Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі