У Баранавічах прайшлі масавыя затрыманні па справе газеты "Intex-Press"

Штотыднёвая газета выходзіла з 30 снежня 1994 года

Штотыднёвая газета выходзіла з 30 снежня 1994 года / Intex-press

У Баранавічах прайшлі масавыя затрыманні па справе газеты "Intex-Press".  Гэтае прыватнае выданне даўно ліквідаванае. Яго сайт і сацсеткі вясной 2023-га ў РБ прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Аднак, як паведамляюць праваабаронцы, у пачатку снежня сілавікі затрымалі былых работнікаў і журналістаў газеты. Вядома, што за краты трапілі 7 чалавек. Справа распачатая па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

Штотыднёвая газета Intex-press выходзіла з 30 снежня 1994-га. Ціск рэжыму на яе рэдакцыю ўзмацніўся пасля публікацыі інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, якое пазней прызналі “экстрэмісцкім матэрыялам”. У траўні 2021 года газета ўпершыню выйшла толькі ў pdf-фармаце, паколькі "Беларускі дом друку" скасаваў дамову з выданнем у аднабаковым парадку. У 2022-м Intex-press пазбавілі дзяржаўнай рэгістрацыі. Мінінфарм заблакаваў сайт. 15 лютага 2023 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус. Тады сілавікі забралі ўсю тэхніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі