Баранавіцкую газету Intex-press пазбавілі дзяржаўнай рэгістрацыі

Intex-press у апошнія гады трапіла пад моцны ціск уладаў / baj.by
Intex-press у апошнія гады трапіла пад моцны ціск уладаў / baj.by

Баранавіцкую газету Intex-press пазбавілі дзяржаўнай рэгістрацыі, піша @bajby. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі СМІ, выдадзенае ў 2009 годзе, анулюецца, паколькі “выпуск друкаванага сродку масавай інфармацыі не ажыццяўляецца на працягу шасці месяцаў запар”. Выданне выключанае з Дзяржаўнага рэестра сродкаў масавай інфармацыі. Загад падпісаў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

Intex-press у апошнія гады трапіла пад моцны ціск уладаў. Асабліва ён узмацніўся пасля публікацыі інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, якое пазней прызналі “экстрэмісцкім матэрыялам”. У траўні 2021-га газета не змагла надрукаваць свой наклад у Беларусі (паўсюль былі адмовы) і вымушана была ўпершыню за 26 гадоў існавання выйсці выключна ў электронным выглядзе. У канцы 2021 года Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сайта intex-press.by. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі