У барысаўскіх аўтобусах у спёку ўключаюць ацяпленне
Актывісты аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" збіраюць подпісы супраць карыстання сістэмай ацяплення ў аўтобусах летам.
Як піша сайт bchd.info, сістэма ацяплення ў барысаўскіх аўтобусах працуе на поўную магутнасць. І гэта пры тым, што цягам апошніх некалькі тыдняў у Беларусі стаіць анамальна цёплае надвор’е. Сістэма ацяплення працуе для таго, каб ахалоджваць рухавікі — гэта адзіная магчымасць. У выніку салон аўтобуса ператвараецца ў лазню з тэмпературай паветра да 50 градусаў.
Год таму барысавец Аляксей Пракудовіч звярнуўся з гэтай праблемай у мясцовы аўтапарк, пракуратуру і Мінаблаўтатранс. Але за год нічога не змянілася. Таму цяпер актывісты БХД вырашылі збіраць подпісы мясцовых жыхароў.
Фота — bchd.info