У Барысаве будуць судзіць 5 фанатаў, затрыманых за шалікі з "Пагоняй"

У Барысаве будуць судзіць 5 фанатаў, затрыманых за шалікі з "Пагоняй"

У аўторак у Барысаве будуць судзіць 5 фанатаў, затрыманых у беларускім фан-сектары на "Барысаў-Арэне" падчас футбольнага матчу Беларусь — Македонія. Здарэнне адбылося ўвечары 12 кастрычніка, калі ішоў першы тайм паядынку. Спачатку паведамлялася пра 2, 3 і 4 затрыманых. Аднак сайт belultras.by адзначае, што ў Барысаўскі РАУС прывезлі 5 фанатаў. На іх склалі пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Хлопцам пагражае адміністрацыйны арышт.

Як паведамляла Еўрарадыё, фанатаў затрымалі за шалікі з "Пагоняй". Сярод іх апынуўся вядомы апазіцыйны дзеяч Зміцер Хведарук. Іншыя фанаты, якія былі ў сектары, на знак пратэсту, пакінулі трыбуну.

Фота: belultras.by, Instagram

У Барысаве будуць судзіць 5 фанатаў, затрыманых за шалікі з "Пагоняй"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі