У Барысаве памёр фельчар хуткай дапамогі

У Барысаве памёр фельчар хуткай дапамогі

У Барысаве памёр фельчар хуткай дапамогі. Калегі 50-гадовага Васіля Ліпіліна кажуць, што ў яго была двухбаковая пнеўманія і станоўчы вынік тэсту на каранавірус. Як паведамляе TUT.by, фельчар памёр 8 красавіка ў рэанімацыі 2-й клінічнай бальніцы Барысава.

Ліпілін, які жыў у аграгарадку Неманіца ў 10 км ад раённага цэнтра, адчуў сябе дрэнна 28 сакавіка, у яго паднялася высокая тэмпература, з'явіўся моцны боль у мышцах. Фельчар памяняўся зменамі, але за выхадныя лепш не стала. 30 сакавіка ён звярнуўся да лекара. Шпіталізавалі яго 4 красавіка ў цяжкім стане, падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Першы тэст на COVID-19 даў адмоўны вынік, другі — станоўчы.

У калегаў Васіля Ліпіліна, як кантактаў 1-га ўзроўню, узялі мазкі на каранавірус, аднак яны працягваюць працаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі