У Барысаве прадавалі кіндэр-сюрпрызы з наркотыкамі (відэа)
У кантэйнерах для цацак міліцыя знайшла метадон.
Лагойскі наркадылер прыдумаў прадаваць метадон у кіндэр-сюрпрызах. Міліцыя злавіла яго ў гандлёвым цэнтры “Карона” ў Барысаве разам з пакупніком, які набыў сабе адну такую “цацку”. Усяго ў наркадылера знайшлі 40 скруткаў наркотыка на 32 мільёнаў рублёў. Яшчэ адзін скрутак канфіскавалі ў пакупніка.
Затрыманы гандляр — мужчына 1985 года нараджэння, раней не судзімы, нідзе не працуе. Ён не толькі прадаваў метадон, але і сам яго спажываў. Пакупніку 32 гады, ён таксама не судзімы і працуе дальнабойшчык.
Прадаўцу пагражае да 15 гадоў турмы, пакупніку — да 5 гадоў, інфармуе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі.