Супрацоўніца барысаўскага банку прысвоіла больш за 40 тысяч рублёў кліентаў

Супрацоўніца барысаўскага банку прысвоіла больш за 40 тысяч рублёў кліентаў

У Барысаве 28-гадовая намесніца начальніка аддзялення аднаго з банкаў узяла больш за 40 тысяч рублёў кліентаў. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, на працягу 2018 года яна афармляла ад імя кліентаў крэдытныя дамовы і здымала грошы. У шэрагу выпадкаў жанчына вырабляла дублікаты крэдытных банкаўскіх картак.

Служба бяспекі банку выявіла гэтыя махінацыі і супрацоўніцу звольнілі. Сабраныя матэрыялы перадалі праваахоўнікам. У выніку жанчыне выставілі абвінавачанне ў махлярстве, здзейсненым паўторна, у буйным памеры. Яна знаходзіцца пад вартай, на маёмасць наклалі арышт.

Расследаванне працягваецца, следчыя высвятляюць дакладную суму шкоды, нанесенай дзеяннямі супрацоўніцы банку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі