У Беларусь пачалі прыбываць доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ

У Беларусь пачалі прыбываць доўгатэрміновыя назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ за прэзідэнцкімі выбарамі, у тым ліку кіраўнік місіі пасол Герт Хінрых Арэнс. На 15 лістапада запланавана сустрэча кіраўніцтва місіі са старшынёй ЦВК Беларусі Лідзіяй Ярмошынай. Доўгатэрміновым назіральнікам АБСЕ будуць выдадзены пасведчанні. Чакаецца, што ў гэты ж дзень Арэнс правядзе прэс-канферэнцыю, паведамляе БелаПАН.

Як паведамлялася раней, у склад місіі АБСЕ ўвайшлі 440 назіральнікаў, у тым ліку 40 — доўгатэрміновых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі