У Беларусь прыляцеў прэзідэнт Індыі (фота)
Гэта першы афіцыйны візіт Пранаба Мукерджы ў нашу краіну.
Увечары 2 чэрвеня ў Беларусь з першым афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы. Яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Індыйскі прэзідэнт будзе знаходзіцца ў нашай краіне да 4 чэрвеня.
Мяркуецца, што візіт дапаможа вывесці беларуска-індыйскія адносіны на больш высокі ўзровень.
БЕЛТА нагадвае, што Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з Пранабам Мукерджы ў 2007 годзе, калі ён яшчэ быў міністрам замежных спраў Індыі.
Дарэчы, перад візітам у Беларусь прэзідэнт Індыі трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне ў Швецыі. Шэсць чалавек апынуліся ў бальніцы, сам Мукерджы не пацярпеў.
Фота: naviny.by, БЕЛТА