У Беларусь прывезлі першую партыю іранскай нафты

У Беларусь прывезлі першую партыю іранскай нафты

У Беларусь прывезлі першую партыю іранскай нафты, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на паведамленне тэлеканала АНТ. Нафту дастаўлялі цягнікамі з Адэсы на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Пра тое, што ў марскі порт Адэсы прыбыў танкер з іранскай нафтай для Беларусі, стала вядома 22 сакавіка. Танкер прывёз 80 тысяч тон нафты.

Як вядома, напрыканцы 2016-га Аляксандр Лукашэнка даў заданне дыверсіфікаваць пастаўкі нафты ў нашу краіну, каб не залежаць ад адзінага пастаўшчыка — Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі