У Беларусі абвяргаюць чуткі, што Ксенія Сабчак — персона нон грата
Нагадаем, інфармацыю распаўсюдзіў сайт "Белорусский партизан", які спасылаўся на ананімную крыніцу ў адміністрацыі кіраўніка Беларусі.
Аднак, як паведамляе "Русская служба новостей", у адміністрацыі абвяргаюць такія чуткі. Супрацоўнік прэс-службы сказаў, што "на падобныя тэмы" ніхто не стаў бы размаўляць са згаданым інтэрнэт-выданнем.
Нагадаем, "Белорусский партизан" паведамляў, што, нібыта, падставай для санкцый супраць Сабчак стаў скандал з нядаўнім намінаваннем кіраўніка Беларусі на "Срэбраны галёш" (прэмія ўручаецца "за сумніўныя дасягненні"). Цырымонія прайшла 30 кастрычніка ў Маскве. Адной з вядучых была Ксенія Сабчак.
Ксенія Сабчак: Я — персона нон грата? Чым я Лукашэнку не дагадзіла?!
Дарэчы, у Ксеніі Сабчак сёння дзень народзінаў.
Фота — Fotolia