Сабчак — Лукашэнку: саджаючы журналістаў, вы паказваеце сваю слабасць

Сабчак — Лукашэнку: саджаючы журналістаў, вы паказваеце сваю слабасць

Ксенія Сабчак запісала відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі. У ім яна спрабуе пераканаць яго, што "журналістам і журналісткам не месца за кратамі", нават калі яны не падабаюцца ўладзе. Сабчак нагадвае, што прадстаўнікі СМІ "аказваюцца ў турме за тое, што робяць сваю працу", і заклікае перастаць іх пераследаваць.

"Саджаючы журналістаў, вы паказваеце сваю слабасць, — кажа ў відэазвароце Ксенія Сабчак. — Але вы не зможаце ўсё роўна такім чынам прымусіць іх маўчаць. Вызваліце, калі ласка, Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву, Дар'ю Чульцову!".

Ксенія Сабчак знаёмая з Аляксандрам Лукашэнкам. У 2014-м яна рабіла з ім інтэрв'ю для тэлеканала "Дождь".

Журналісткі Кацярына Барысевіч (TUT.by), Кацярына Андрэева (Белсат) і Дар'я Чульцова (Белсат) у лістападзе былі прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі