У Беларусі ацэняць узровень пісьменнасці 10-класнікаў і першакурснікаў каледжаў

У старшакласнікаў правераць узровень пісьменнасці, ілюстрацыйнае фота

У старшакласнікаў правераць узровень пісьменнасці, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

29 і 30 лістапада ў Беларусі ўпершыню пройдзе Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі, паведамляе Мінадукацыі.  

Такое даследаванне будуць ладзіць раз на тры гады. Сёлета ў ім прымуць удзел больш за 20 тысяч навучэнцаў 10-х класаў (1-га курса) устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

У каментары БЕЛТА прадстаўніца Мінадукацыі Ірына Каржова расказала, як будзе адбывацца даследаванне: "Выпрабаванні пройдуць у камп'ютарным фармаце на любой з дзвюх дзяржаўных моваў. Кожнага ўдзельніка чакае дзве сесіі па 45 хвілін з перапынкам у 10 хвілін. За гэты час неабходна будзе выканаць заданні па двух відах пісьменнасці: матэматычнай і чытацкай або натуральна-навуковай і фінансавай. Навучэнцам будзе прапанавана разважаць, тлумачыць, інтэрпрэтаваць розныя з'явы, выкарыстоўваючы свае веды, навыкі і досвед".

Для ўдзелу ў даследаванні, як гаворыцца, былі выпадкова выбраныя ўстановы адукацыі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Заданні, як сцвярджаецца, стваралі "кваліфікаваныя спецыялісты краіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі