З'явіўся рэйтынг краін свету па ўзроўні ведання англійскай. У нас усё нядрэнна

Кароль Вялікабрытаніі Карл III

Кароль Вялікабрытаніі Карл III

Беларусь заняла 33-е месца са 113 у рэйтынгу ўзроўню ведання англійскай мовы. Першыя пазіцыі рэйтынгу занялі Нідэрланды Сінгапур і Аўстрыя.

Вы здзівіцеся, але ў некаторых еўрапейскіх краінах — напрыклад, у Францыі, Італіі і Іспаніі — узровень ведання англійскай ніжэйшы, чым у Беларусі. З краін, з якімі мы мяжуем, вышэйшы ўзровень англійскай толькі ў Літве і Польшчы.

Рэйтынг складаўся па выніках тэставання 2,2 мільёна дарослага насельніцтва краін. Усе краіны падзялілі на 5 катэгорый: з вельмі высокім, высокім, сярэднім, нізкім і вельмі нізкім узроўнем ведання англійскай. Беларусы займаюць адзін з верхніх радкоў "сярэдняй" катэгорыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі