У дапаможніку па англійскай мове пабачылі "прапаганду заходніх каштоўнасцяў"
"Крамольная" старонка з кнігі
У Беларусі ў дапаможніку па англійскай мове пабачылі "прапаганду заходніх каштоўнасцяў". Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пішуць, што нехта з бацькоў першакурснікаў факультэта камп'ютарных сістэм і сетак паскардзіўся ў Мінадукацыі. Гэтага чалавека абурыў хлопец ў жаночай сукенцы на адной з ілюстрацый. На яго думку, гэта самая сапраўдная прапаганда... ЛГБТ. А яшчэ аўтару даносу падалося, што там прысутнічае і БЧБ-сімволіка. Абураны ён і змешчанымі выявамі сцягоў Вялікабрытаніі і ЗША, "недружалюбных краін".
Дапаможнік "Навучанне маўленчай камунікацыі на англійскай мове" быў выдадзены ўніверсітэтам у 2022 годзе. З-за гэтай скаргі падручнік могуць і забараніць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.