У Беларусі ад ускладненняў пасля каранавіруса памёр украінскі генерал
У Беларусі ад ускладненняў пасля каранавіруса памёр украінскі генерал Васіль Пісны. Яму было 58 гадоў, паведамляе Радыё Свабода. У нашу краіну Пісны прыехаў для лячэння, знаходзіўся ў адной з мінскіх клінік. На каранавірус перахварэла ўся яго сям'я, у генерала ж з'явіліся ўскладненні.
Васіль Пісны займаў пасады ў МУС Украіны, пакуль прэзідэнт Пётр Парашэнка нечакана яго не прызначыў у СБУ. У 2015-2019 гадах ён працаваў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення СБУ па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. У спецслужбе генерала называлі выпадковым чалавекам. З СБУ Пісны сышоў пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбараў Уладзіміра Зяленскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.