У Беларусі адновяць унутранае авіяспалучэнне?

Самалёт "Белавіі"

Самалёт "Белавіі" / @belavia_official

У Беларусі могуць аднавіць унутраныя авіярэйсы. Але могуць і не — пра гэта піша Blizko.by.

Намеснік прэм'ер-міністра па пытаннях будаўніцтва, транспарту і ЖКГ Аляксандр Церахаў пазначыў асноўныя кірункі працы.

— Прамыя рэйсы ўжо звязалі Беларусь са многімі краінамі, зрабіўшы свет больш даступным для беларусаў. Важна развіваць менавіта тыя прамыя кірункі, якія запатрабаваныя людзьмі. Не варта забываць і пра ўнутрырэгіянальныя авіярэйсы — такі вопыт паспяхова існаваў у савецкі час і мог бы быць запатрабаваны сёння.

Паводле звестак Blizko.by, апошні раз рэгулярныя ўнутраныя авіярэйсы ў Беларусі выконваліся ўлетку 2014 года. Тады "Белавія" лятала па схеме "трохкутнік" па наступным маршруце: Мінск — Гомель — Калінінград — Гомель — Мінск.

З іншых абласных цэнтраў у Мінск ляталі ў 2002–2004 гадах (Брэст, Гродна). Рэгулярныя авіярэйсы паміж абласнымі гарадамі ў абыход Мінска апошні раз выконваліся ў 2004–2006 гадах (Гомель — Гродна, Гомель — Магілёў — Масква).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.