У Беларусі адрэгулююць цэны на мяса і малако, якія ідуць на экспарт
Малочная вытворчасць у Брэсце / savushkin.by
У Беларусі зацверджаны пералік тавараў, экспартныя цэны на якія рэгулюе Мінсельгасхарч. Міністэрства ўсталёўвае гранічны мінімум цаны. Адпаведнае рашэнне напярэдадні падпісаў прэм'ер-міністр краіны Раман Галоўчанка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У пералік тавараў, экспартныя цэны на якія будуць рэгулявацца, трапілі асобныя віды мясной і малочнай прадукцыі, у тым ліку сухое абястлушчанае і цэльнае малако, сметанковае масла, сыры, мяса буйной рагатай жывёлы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.