У Беларусі банкаўскіх работнікаў вучылі страляць з аўтаматаў (відэа)
Яны ўдзельнічалі ў ваенна-спартыўнай гульні "Супрацьстаянне".
На Брэсцкім палігоне было сабрана 180 прадстаўнікоў фінансавых структур. На працягу трох дзён яны вучыліся страляць з аўтаматаў і пісталетаў, пераадольваць кіламетровую паласу разведчыка.
Тэлеканал АНТ адзначае, што банкаўскія работнікі ўдзельнічалі ў ваенна-спартыўнай гульні "Супрацьстаянне", патрыятычнага праекту, задача якога — павысіць прэстыж вайсковай службы.
Дарэчы, на палігоне прысутнічаў і намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў.