У Беларусі будуць судзіць расіяніна, які ехаў з Польшчы з кнігай Гітлера (фота)

У Беларусі будуць судзіць расіяніна, які ехаў з Польшчы з кнігай Гітлера (фота)

У судзе Гродзенскага раёна будуць судзіць расіяніна, які ехаў з Польшчы з рэвальверам, патронамі і кнігай Гітлера. Пачатак працэсу прызначаны на 22 чэрвеня, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Гродзенскага абласнога суда Павел Варэйка. Грамадзяніна Расіі абвінавачваюць у незаконным набыцці, захоўванні і перавозцы праз мяжу агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Еўрарадыё распавядала пра гэтае здарэнне, якое адбылося ў канцы сакавіка сёлета. У пункце пропуску “Брузгі” правяралі легкавы аўтамабіль, якім кіраваў грамадзянін Літвы. Падчас мытнага кантроля ў аднаго з пасажыраў пад адзеннем знайшлі рэвальвер. Пасля ўважліва агледзілі машыну і знайшлі 46 патронаў, карцеч, кінжал і кнігу “Mein Kampf”, выдадзеную ў 1941 годзе (гэтае выданне знаходзіцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля таго, як экспертыза прызнала рэвальвер наразной агнястрэльнай зброяй, а патроны баявымі, у адносінах расіяніна распачалі крымінальную справу. Мужчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі