У Беларусі двое расіян атрымалі 28 гадоў за незаконны абарот псіхатропаў

У Беларусі двое расіян атрымалі 28 гадоў за незаконны абарот псіхатропаў

У Беларусі двое расіян атрымалі 28 гадоў зняволення (адзін — 15, другі — 13) за незаконны абарот псіхатропаў. Адбываць пакаранне яны будуць у калоніі ўзмоцненага рэжыму. У абодвух будзе канфіскаваная маёмасць. Такое рашэнне прыняў суд Барысаўскага раёна. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, расіяне (1992 і 1993 гадоў нараджэння) прыехалі ў нашу краіну ў канцы мінулага года. Афіцыйна яны нідзе не працавалі, у Барысаве знялі кватэру, у якой стварылі наркалабараторыю. Псіхатропы распаўсюджваліся буйнымі партыямі праз схованкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі