У Беларусі хочуць стварыць "казачае войска" з "антыфашыстаў"

У Беларусі хочуць стварыць "казачае войска" з "антыфашыстаў"

У Беларусі хочуць стварыць "казачае войска". Пра гэта было заяўлена 6 лютага ў Мінску на сходзе чальцоў Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускае казацтва". Кіраўнік арганізацыі Мікалай Улаховіч (экс-кандыдат у прэзідэнты, які набраў 1,7%) заявіў, што за 20 гадоў дзейнасці галоўная мэта — "адраджэнне беларускага казацтва" — выкананая. "Цяпер неабходна ствараць "Беларускае казачае войска", накшталт тых, якія дзейнічаюць у Расіі", — цытуе словы Улаховіча БелаПАН.

Кіраўнік грамадскага аб'яднання падкрэсліў, што рэарганізацыю трэба правесці ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Беларусі. Неабходнасць стварэння казачага войска Мікалай Улаховіч патлумачыў тым, што наша краіна мае агульную мяжу з краінамі NATO.

Атаман Улаховіч абрынуўся з крытыкай на апазіцыйныя арганізацыі (Партыю БНФ ён параўнаў з тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавай"). Пры гэтым казакоў назваў "антыфашыстамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі