Макей абмеркаваў з кіраўніком турэцкага МЗС "укіды" аб нападзе на Украіну
Уладзімір Макей і Меўлют Чавушаглу / фота ведамства
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пагаварыў па тэлефоне з турэцкім калегам Меўлютам Чавушаглу. На просьбу кіраўніка турэцкага МЗС, Уладзімір Макей распавёў аб рэальным становішчы спраў у кантэксце расейска-беларускіх вучэнняў "Саюзная рашучасць 2022" і планаў нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі.
"Асобна спыніліся на перагружанасці сусветнага інфармацыйнага поля недакладнымі звесткамі і дэзінфармацыяй, у тым ліку адкрытымі фэйкамі і ўкідамі ў дачыненні да планаў нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі і іншымі выдумкамі вакол расейска-беларускіх вучэнняў "Саюзная рашучасць 2022". Па просьбе калегі Уладзімір Макей давёў аб'ектыўную інфармацыю аб рэальным становішчы спраў у дадзеным кантэксце" — гаворыцца ў прэс-рэлізе беларускага МЗС.
Папярэдні раз сустрэчу з кіраўніком МЗС Турцыі Меўлютам Чавушаглу Макей праводзіў у снежні 2021 года. Па выніках сустрэчы бакі пацвердзілі "гатоўнасць да развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ўзаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках".
| #Макей, @MevlutCavusoglu обсудили актуальные вопросы международной повестки дня. Отдельно остановились на перегруженности мирового инфополя недостоверными сведениями и дезинформацией, в том числе откровенными фейками в отношении планов нападения на Украину с территории pic.twitter.com/NeHw6FfbmA
— МИД Беларуси (@BelarusMID) February 12, 2022
Нагадаем, што на гэтым тыдні ў чацвер Лукашэнка прызначыў двух намеснікаў Уладзіміра Макея. Каментуючы прызначэнні, Лукашэнка сказаў, што не будзе "тут распінацца і распавядаць, якія глабальныя задачы нам трэба будзе вырашаць", а скажа толькі адно, "што Міністэрства замежных спраў краіне сур'ёзна завінавацілася".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.