У Беларусі імкліва расце колькасць кіберзлачынстваў

Колькасць кампутарных злачынстваў у Беларусі за першае паўгоддзе 2010 года ўзрасла на 20% у параўнанні з такім самым перыядам мінулага года, паведамляе БелаПАН. У 2009 годзе зафіксавалі 2 154 выпадкі парушэння заканадаўства ў гэтай сферы. Болей за 90% усіх кіберзлачынстваў звязаныя з падробкай банкаўскіх пластыкавых картак. Як адзначаюць у Міністэрстве ўнутраных справаў, у Беларусі значна ўзрасла кампутарызацыя насельніцтва, а таму і адпаведных злачынстваў паболела. Калі ў 2000 годзе ў Мінску на 100 жыхароў было 6 кампутараў, то ў 2009 годзе — ужо 62. Пры гэтым узровень усведамлення ўласнай бяспекі пры карыстанні інтэрнэтам расце значна павольней, чым узровень кампутарызацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі