У Беларусі могуць увесці міжбанкавую сістэму ідэнтыфікацыі асобы
У Беларусі могуць увесці міжбанкавую сістэму ідэнтыфікацыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій Нацбанка Аляксандр Сотнікаў.
Ён адзначыў, што праект запуска сістэмы ўжо падрыхтаваны і праходзіць неабходнае ўзгадненне. Паводле яго сістэму плануецца запусціць у IV квартале 2016 года.
Міжбанкавая сістэма ідэнтыфікацыі павысіць даступнасць банкаўскіх паслугаў і прадуктаў для беларускіх грамадзян. Гэта значыць рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць чалавеку, аднойчы ідэнтыфікаваць сябе ў любым банку, а затым атрымліваць паслугі і набываць прадукты ў любым іншым беларускім банку пры дапамозе сеткі інтэрнэт
Праект прапаноўваецца ажыццявіць на базе АРІП, паведамляе БЕЛТА.
Фота: 1000ideas.ru