У Беларусі на 10 рублёў павялічваюць бюджэт пражытачнага мінімуму

Вырасці мусяць і сацыяльныя пенсіі, і дзіцячая дапамога / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Вырасці мусяць і сацыяльныя пенсіі, і дзіцячая дапамога / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

З 1 траўня бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва складзе 352,13 рубля. Гэта больш на 10,65 рубля, чым у красавіку. Рашэнне павялічыць БПМ прыняло Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Для розных сацыяльных груп дзейнічаюць розныя памеры БМП:
* для працаздольнага насельніцтва 389,53 рубля (+12,39 рубля),
* для пенсіянераў 265,96 рубля (+9,26 рубля),
* для дзяцей да 3 гадоў — 224,26 рубля (+6,87 рубля),
* для дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 308,56 рубля (+8,26 рубля),
* для дзяцей ад 6 да 18 гадоў 378,15 рубля (+12,39 рубля).

Ад бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць памеры сацыяльных пенсій, надбаўкі, а таксама некаторыя сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзіцячая дапамога. Такім чынам, і яны з траўня павінны вырасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі