Праз цэнавае рэгуляванне і слабы попыт цэны ў РБ растуць ужо не так хутка

Гадавая інфляцыя ў Беларусі па-ранейшаму адлюстроўваецца двухзначнай лічбай / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Гадавая інфляцыя ў Беларусі па-ранейшаму адлюстроўваецца двухзначнай лічбай / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Эксперты Еўразійскага банка развіцця мяркуюць, што тэмп інфляцыі ў Беларусі будзе запавольвацца (калі не здарыцца дадатковых шокаў). Гадавы ўзровень інфляцыі ў лютым склаўся на ўзроўні 11,7% і гэта ніжэй, чым было ў студзені (12% год да года).

"У II квартале інфляцыя можа знізіцца да узроўняў каля 4% г/г", — мяркуюць эксперты Банка. На запаволенне інфляцыі ўплываюць два фактары. Па-першае, адміністрацыйнае рэгуляванне коштаў, а, па-другое, слабы ўнутраны попыт. Таму, калі дэзынфляцыйны эфект цэнавага рэгулявання будзе вычарпаны, і калі ўнутраны попыт аднавіцца, то інфляцыя зноў паскорыцца.

Да канца года эксперты Банка прагназуюць інфляцыю ў Беларусі ў 8%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі