У Беларусі пачала працаваць нацыянальная электронная пошта

У Беларусі пачала працаваць нацыянальная электронная пошта

У Беларусі з 3 студзеня пачала працу нацыянальная паштовая электронная сістэма, паведамляе прэс-служба Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. 

Пошта працуе платна. З яе дапамогай можна перасылаць простыя і заказныя электронныя лісты ў любы час сутак з мабільнага тэлефона або камп'ютара. У лісце могуць быць дакументы, фатаграфіі, малюнкі, рахункі, паведамленні, даведкі, выпіскі ды інш. Пры гэтым тэкст не павінен перавышаць 30 старонак. У ліст можна дадаваць файлы фарматам doc, docx, xls, xlsx, pdf. Далучыць можна не больш за тры файлы памерам да 10 МБ. 

За дастаўку простага электроннага ліста давядзецца заплаціць 42 капейкі, за заказны — 1,5 рубля.

Для карыстання нацыянальнай электроннай коштай патрэбны электронны лічбавы подпіс і пэшныя навыкі працы з камп'ютарам, як тлумачыцца ў відэаінструкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі