У Беларусі пачаў дзейнічаць новы антыкарупцыйны закон

У Беларусі пачаў дзейнічаць новы антыкарупцыйны закон

Новы закон аб барацьбе з карупцыяй набыў моц 24 студзеня. У Генпракуратуры падкрэсліваць, што ён будзе скіраваны найперш на прафілактыку карупцыйных праяваў. Сярод злачынстваў, якія будзе папярэджваць гэты закон, — раскраданне шляхам злоўжывання службовым становішчам і хабарніцтва ва ўсіх яго формах, асабліва ў сферы дзяржаўнага кіравання і эканомікі.

Паводле новага закону аб барацьбе з карупцыяй забараняецца прызначаць на кіруючыя пасады асобаў, звольненых па дыскрэдытуючых абставінах (цягам пяць год пасля такога звальнення). Забараняецца прымаць на дзяржаўную службу асобаў, якія раней здзейснілі цяжкае або асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы, а таксама злачынства, звязанае з выкарыстаннем службовай асобай сваіх службовых паўнамоцтваў (бестэрмінова).

Чыноўнікаў-карупцыянераў будуць пазбаўляць пенсіі за выслугу год і выплачваць ім толькі пенсію па ўзросце. Таксама ў чыноўнікаў будуць канфіскоўваць маёмасць, кошт якой на 25% і болей перавышае іх законны прыбытак.  

Разам з тым закон адмяняе адказнасць за малазначныя недакладнасць пры дэклараванні прыбыткаў і маёмасці, што дазволіць пазбегнуць фармальнага падыходу да прымянення мер спагнання. Закон уводзіць інстытут грамадскага кантролю для барацьбы з карупцыяй, вызначае формы ўдзелу грамадзян у яго дзейнасці. Адмененая забарона на працу па знешнім сумяшчальніцтве для асобаў, якія здзяйсняюць юрыдычна значныя дзеянні без істотных наступстваў (начальнікі падраздзяленняў, службаў, аддзелаў, цэхаў, лабараторый на прадпрыемствах), перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі