У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах
12 лістапада ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах. Яно працягнецца па 16 лістапада ўключна.
Традыцыйна паведамляецца, што выбарцы могуць прагаласаваць датэрмінова, калі не маюць магчымасці зрабіць гэта ў дзень асноўнага галасавання. Пры гэтым ніякага афіцыйнага пацвярджэння сваёй адсутнасці ў дзень выбараў не патрабуецца.
Незалежныя назіральнікі і праваабаронцы неаднаразова заяўлялі, што датэрміновае галасаванне ў Беларусі з'яўляецца адным са спосабаў махінацыяў і фальсіфікацыяў на выбарах. Таксама ёсць шматлікія сведчанні аб прымусе выбарцаў да датэрміновага галасавання.
Самі выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.