У Беларусі падаражэў бензін — зноў на 1 капейку

У Беларусі падаражэў бензін / Еўрарадыё
У Беларусі падаражэў бензін / Еўрарадыё

З 22 снежня 2019 года на беларускіх аўтазаправачных станцыях зноў падаражэў бензін — і зноў на 1 капейку. З пачатку года гэта 27-е змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва.

Літр АІ-92-К5-Еўра цяпер каштуе 1 рубель 63 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 73 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 95 капеек. Літр дызельнага паліва абыйдзецца кіроўцам у 1 рубель 73 капейкі.

Кошт АІ-98 павольна, але ўпэўнена набліжаецца да $1 за літр. 22 снежня афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі — 2,09 рубля.

У прэс-службе канцэрна "Белнафтахім" паведамляюць, што змяненне коштаў на нафтапрадукты прадыктавана ростам цаны нафты. За дваццаць дзён снежня 2019 года сярэдняя каціроўка нафты ўзрасла $63 да $66,6 за 1 барэль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі