У Беларусі памерлі яшчэ 5 чалавек з каранавірусам
У Беларусі памерлі яшчэ 5 чалавек з каранавірусам (учора таксама было пяць памерлых). Агульная колькасць ахвяр павялічылася да 156, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. На раніцу 15 траўня колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам склала 27730 (+958 за апошнія суткі, напярэдадні было +947).
Выпісаныя 8807 чалавек (+639). Праведзена ўжо 321705 тэстаў на каранавірус, за суткі дадалося 13,5 тысячы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.