У Беларусі памерлі яшчэ 6 чалавек з COVID-19
У Беларусі памерлі яшчэ 6 чалавек з COVID-19. Агульная колькасць ахвяр — 185 чалавек, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістраваны 33 371 пацверджаны выпадак заражэння каранавірусам (+945 за апошнія суткі). 16-ы дзень запар колькасць новых выпадкаў штодня не апускаецца ніжэй за 900.
Выпісаны з бальніц крыху больш за 12 тысяч чалавек (+642), з іх 11872 паправіліся (+636).
Сцвярджаецца, што ўжо праведзена 403,2 тысячы тэстаў. За суткі дадаліся больш за 15 тысяч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.