Павысілі заробкі лекарам паліклінік і хуткай дапамогі
Пастановай ўрада з 1 красавіка ў Беларусі выраслі памеры тарыфных ставак асобных катэгорый медыкаў.
Аклад участковых тэрапеўтаў, педыятраў, лекараў агульнай практыкі, а таксама тых, хто аказвае хуткую (неадкладную) медыцынскую дапамогу, вырасце на 40%, інфармуе партал tut.by.
Для медсясцёр, памочнікаў лекараў па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, фельчараў, медработнікаў фельчарска-акушэрскіх пунктаў прадугледжана павелічэнне тарыфнай стаўкі на 30%. Такая ж прыбаўка чакае і работнікаў хуткай дапамогі, якія маюць сярэднюю медыцынскую адукацыю.
Таксама на 20% вырасце заробак санітарак хуткай (неадкладнай) меддапамогі.