У Беларусі плануюць спрасціць "правілы гульні" для бізнэсу
Спрасціць правілы адкрыцця і вядзення бізнэсу плануецца ў Беларусі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ распавёў намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі Сяргей Навіцкі.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, змены, хутчэй за ўсё, будуць уведзеныя ўказам кіраўніка дзяржавы. У ім будуць вызначаныя больш простыя "правілы гульні" для вядзення бізнэсу, чым цяпер. Мяркуецца, што будзе вызначаны мінімальны набор патрабаванняў, якія трэба выканаць, каб пачаць сваю справу і атрымаць дазвольныя дакументы. Як прыклад Навіцкі прапанаваў бізнэс-мадэлі: для кавярні — 30 пасадачных месцаў, для цырульні — 6.
Па яго словах, павінна змяніцца і сістэма ўзаемадзеяння паміж бізнэсам і кантрольнымі органамі. Мяркуецца, што праверкі да прадпрымальнікаў не будуць хадзіць першыя пяць гадоў пасля рэгістрацыі справы. Бізнэсоўцы самі будуць кансультавацца з нагляднымі органамі з нагоды пажарнай, санітарнай бяспекі ды іншых пытанняў, бо прадпрымальнік цалкам будзе адказваць за тое, што ён робіць.
Прапанаваў Навіцкі і змены ў галіне адказнасці за парушэнні заканадаўства. Калі парушэнне не прынесла шкоду дзяржаве, то пакаранне, лічыць ён, варта замяняць папярэджаннем. на думку намесніка старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва, новы ўказ істотн зменіць умовы вядзення бізнэсу.