У Беларусі платнымі сталі 815 км аўтадарог (відэа)
Новая сістэма аплаты праезду BelToll дзейнічае ў нашай краіне ад пачатку жніўня.
Платнай стала ўся магістраль Брэст — Мінск — мяжа Расіі, а таксама дарога ад сталіцы да Нацыянальнага аэрапорта ды асобныя ўчасткі ад Мінска ў бок Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва.
У асобныя дні сістэма BelToll фіксуе да 600 парушэнняў. Большасць з іх звязаныя з невыкананнем кіроўцамі патрабаванняў па ўстаноўцы бартавых прыстасаванняў. Эксперты адзначаюць, што колькасць парушэнняў паступова зніжаецца, адзначае тэлеканал АНТ.
Як вядома, плаціць за праезд павінны ўсе кіроўцы грузавых аўтамабіляў, вага якіх перавышае 3,5 тоны і вадзіцелі легкавікоў, зарэгістраваных за межамі Мытнага саюза. У працы сістэмы BelToll працягваюць здарацца збоі. Аператар гэта не адмаўляе і абяцае па кожным такім факце праводзіць расследаванне.
БЕЛТА дадае, што на 1 лістапада колькасць прэтэнзій да новай сістэмы склала каля 3600 выпадкаў. 80% з іх прызнаныя беспадстаўнымі.
Фота — sb.by