У Беларусі прапануюць укараніць "чорныя спісы" пасажыраў

Некаторыя пасажыры сваімі паводзінамі ледзь не зрываюць рэйсы

Некаторыя пасажыры сваімі паводзінамі ледзь не зрываюць рэйсы / mapbel.by

У Беларусі прапануюць укараніць "чорныя спісы" пасажыраў. З такой ініцыятывай выступіла Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў. У "чорныя спісы" прапануюць уключаць "серыйных парушальнікаў": дэбашыраў і тых, хто бранюе білет, але рэгулярна не прыходзіць на пасадку. Такія праблемы ёсць і на міжгародніх, і на міжнародных маршрутах. Некаторыя пасажыры сваімі паводзінамі ледзь не зрываюць рэйсы, і на іх выклікаюць міліцыю. А гэта прыводзіць да затрымкі аўтобуса.

На сённяшні дзень стварэнне "чорнага спісу" перавозчыкам або сістэмай па продажы квіткоў незаконна. Аднак Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў спадзяецца на змены. І прыводзіць прыклад, што ў праекце новага Паветранага кодэкса прадугледжваецца стварэнне базы нядобранадзейных авіяпасажыраў (з уключэннем у яе тых, хто ўжо парушаў правілы паводзінаў у самалёце і прыцягваўся за дробнае хуліганства на борце). Асацыяцыя лічыць, што варта разгледзець ўкараненне падобных падыходаў і ў наземных перавозках пасажыраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі