У Беларусі прапануюць вучыць англійскую мову па прамовах Лукашэнкі
Дапаможнікі па вывучэнні замежных моваў па прамовах Лукашэнкі / bsufl.by
Англійскую мову ў Беларусі цяпер прапануюць вывучаць па прамовах Аляксандра Лукашэнкі. Адпаведны навучальны дапаможнік выдалі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў (БДУЗМ).
Як падказвае сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дапаможнік мае 195 старонак, над ім працаваў калектыў аўтараў.
Як заўважыла выданне "Зеркало", ёсць яшчэ і "Хрэстаматыя публічных прамоваў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі (з перакладам на кітайскую мову)".
Абодва выданні былі прадстаўленыя на стэндзе ўніверсітэта падчас XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу сёлета ў сакавіку. У ВНУ назвалі гэтыя кнігі ўнікальнымі і "жамчужынамі экспазіцыі".