У Беларусі прынялі дакумент аб забароне аднаразовага пластыкавага посуду

У Беларусі прынялі дакумент аб забароне аднаразовага пластыкавага посуду

У Беларусі ўстаноўлены пералік аднаразовага пластыкавага посуду, выкарыстанне, продаж якога забаранецца ў аб'ектах грамадскага харчавання. Адпаведную пастанову (№ 14 ад 19 лютага 2020 года) прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. У пераліку прысутнічаюць талеркі, кубачкі, трубачкі (саломінкі) для напояў, палачкі для размешвання напояў, упакоўка для прадукцыі грамадскага харчавання, для харчовых прадуктаў (кантэйнеры, латкі, слоікі, бутэлькі і г. д.). У яго не трапілі ўпакоўкі для кулінарных паўфабрыкатаў, кандытарскіх вырабаў.

Пастанова па аднаразовым пластыкавым посудзе пачынае дзейнічаць з 1 студзеня 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі