У Беларусі прызначаны новыя міністры і паслы

Ужо былога міністра Багданава (стаіць злева) Лукашэнка адправіў у Казахстан

Ужо былога міністра Багданава (стаіць злева) Лукашэнка адправіў у Казахстан / president.gov.by

У Беларусі прызначаны два новыя міністры. Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю стаў Артур Карповіч. Дагэтуль ён быў дарадцам аддзялення пасольства РБ у Расіі ва Уфе. Аляксей Багданаў, які ачольваў МАРГ са снежня 2021-га, адпраўлены паслом у Казахстан.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Карповіча, "каб цэны не скакалі, асабліва ўверх".

Міністрам па падатках і зборах прызначаны Дзмітрый Кійко. Раней ён быў першым намеснікам міністра фінансаў. Ад Кійко Лукашэнка чакае аналізу "свежым поглядам" падатковай сістэмы, якую ён лічыць справядлівай.

Пасада была вакантнай. У снежні 2024-га міністр Сяргей Налівайка стаў памочнікам Лукашэнкі па Магілёўскай вобласці.

Прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза адправілі паслом у Турцыю. Былы міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч (2020-2024) стаў паслом у Азербайджане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі