Наколькі вырастуць цэны, калі ўлады Беларусі адмовяцца ад іх стрымлівання?

Разбіраем на прыкладзе з бульбай

Разбіраем на прыкладзе з бульбай / sb.by

— Па выніках лістапада ў бытавым выражэнні інфляцыя склала 5,5%. Але калі мы паглядзім на звесткі па інфляцыі ў Расіі, адкуль вельмі шмат прывозім імпарту, то там яна складае 9,5%. Калі паглядзім на дэфлятар ВУП, там таксама паказчыкі парадку 10,5%.

Інфляцыйны навес на сённяшні дзень складае каля 4-4,5%. Калі мы дадамо гэта да нашай афіцыйнай інфляцыі, то атрымаем двухзначны паказчык. Гэта больш рэальная лічба, — сказала эканамістка Аліса Рыжычэнка ў эфіры Еўрарадыё, адказваючы на пытанне, што будзе ў выпадку адмены беларускімі ўладамі пастановы № 713 пра сістэму рэгулявання цэн.

Экспертка дадала, што па многіх таварах, якія прывозяцца ў якасці імпарту, цэны працягнуць расці.

"Ужо сёння [...] апельсіны падаражэлі на 23%, шакалад — на 28%. Бульба, нацыянальны прадукт Беларусі, падаражэла за 11 месяцаў на 63%! Гэта неверагодна", — сказала эканамістка.


Чаму так адбываецца?

Ужо больш за год у Беларусі дзейнічае адміністрацыйнае рэгуляванне цэн. Як гэта ўплывае на рынак, эканамістка патлумачыла на прыкладзе бульбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі