У Беларусі расцвіла сакура
Сакура / t.me/minsk_new
У Беларусі расцвіла сакура. І гэта вельмі прыгожа!
Фота дрэва ў Заслаўі, пакрытага кветкамі, з'явіліся ў телеграм-чаце актыўных мінчукоў "Минск: какие люди — такой и город".
Сакура, пакрытая кветкамі / t.me/minsk_new
Сакура — адзін з сімвалаў Японіі. Кожны год у перыяд, калі сакура расцвітае, у Краіну Узыходзячага Сонца прыязджаюць тысячы турыстаў. Чаму б не зрабіць сакуру турыстычнай фішкай Беларусі?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.