У Беларусі створаць больш за 10 тысяч рабочых месцаў

У Беларусі створаць больш за 10 тысяч рабочых месцаў

Больш за 10 тысяч рабочых месцаў створаць у Беларусі па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця да 2020 года. Першапачаткова гаворка ішла аб 3,5 тысячах. Дакумент ужо практычна гатовы. Ідзе яго абмеркаванне, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях вызначыў каля 100 праектаў, якія ўвойдуць у новую праграму на найбліжэйшую пяцігодку. У цэлым на яе праекты плануецца накіраваць каля 5 мільярдаў долараў, прыблізна па мільярдзе за год. Праграма будзе нацэленая на стварэнне вытворчасцяў, якія адпавядаюць пятаму і шостаму тэхналагічнаму ўкладу, гэта нанатэхналогіі, генная інжынерыя, космас. Акрамя таго, будзе ўзмоцненая роля малога прадпрымальніцтва і інавацыйнага бізнесу.

Акрамя стварэння новых рабочых месцаў, рэалізацыя праектаў забяспечыць аб'ём вытворчасці інавацыйнай прадукцыі — больш за 1 мільярд долараў, і аб'ём яе экспарту — амаль 900 мільёнаў долараў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі