У Беларусі створаць дадатковыя працоўныя месцы для “дармаедаў”
Усяго за год афіцыйнае беспрацоўе ў нашай краіне вырасла ўдвая.
Дадатковыя працоўныя месцы для грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні, створаць у Беларусі на канца бягучага года. Адпаведную пастанову № 621 прыняў Саўмін. Гаворка ідзе пра 18 063 дадатковыя працоўныя месцы.
Згодна з дакументам, у Брэсцкай вобласці павінны стварыць 5 831 месца, у Віцебскай — 1 526, у Гомельскай — 2 007, Гродзенскай — 2233, Мінскай — 2652, Магілёўскай — 2880, у Мінску — 934.
Адказнасць за выкананне гэтай пастановы ўскладзеная на мясцовыя ўлады.
Згодна з дадзенымі Белстата, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец траўня 2015 года склала 44,7 тысячы чалавек, а гэта ўдвая болей, чым на канец траўня 2014 года. У параўнанні з канцом сёлетняга красавіка прырост склаў 3%. Пры гэтым узровень зарэгістраванага беспрацоўя складае 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (год таму было 0,5%), перадае БелаПАН.
Фота з архіву