У Беларусі сёлета выявілі 47 інтэрнэт-крамаў, якія гандлявалі наркотыкамі

У Беларусі сёлета выявілі 47 інтэрнэт-крамаў, якія гандлявалі наркотыкамі

У студзені-верасні 2017 года праваахоўнікі Беларусі спынілі дзейнасць 47 інтэрнэт-крамаў, якія гандлявалі наркотыкамі. Такую лічбу назваў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Андрэй Саладоўнікаў, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, сёлета за дзевяць месяцаў праваахоўнікі выявілі 11 інтэрнэт-сайтаў, на базе якіх дзейнічалі 47 інтэрнэт-крамаў, якія займаліся распаўсюдам наркотыкаў, было пачата больш за 450 крымінальных спраў. "У Міністэрства інфармацыі Беларусі накіраваныя паведамленні аб неабходнасці абмежавання доступу да 11 сайтаў, якія змяшчаюць паведамленні або матэрыялы , накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў", — дадаў Саладоўнікаў. 

Таксама праваахоўнікі заблакавалі транзакцыі па 630 электронных кашальках. Сёлета з 25 чэрвеня Белгазпрамбанк цалкам прыпыніў працу з электроннымі кашалькамі, аформленымі на фізічных асоб. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі