У Беларусі ўскладняецца выезд за мяжу "для пэўных груп грамадзян"

Невыязных беларусаў стане больш / vk.com/gpkgovby
Невыязных беларусаў стане больш / vk.com/gpkgovby

У Беларусі ўскладняецца выезд за мяжу "для пэўных груп грамадзян". 12 кастрычніка Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект, які спатрэбіўся пасля ўвядзення ў нашай краіне біяметрычных дакументаў.

Сярод новаўвядзенняў — КДБ будзе абмяжоўваць некаторым грамадзянам выезд з краіны на паўгода і тлумачыць гэта тым, што ён "супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Хто можа трапіць у такі "чорны спіс", пакуль невядома.

Выезд за мяжу закрыюць і для тых беларусаў, у дачыненні якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, і рашэння суда яшчэ няма. Відавочна, што закране гэта фігурантаў палітычных спраў.

Сілавікі (уключна з грамадзянскім персаналам, які працуе ў сілавых ведамствах) змогуць выехаць з Беларусі толькі па ўзгадненні з кіраўніцтвам. Усе прызыўнікі і грамадзяне да 27 гадоў, залічаныя ў запас па стане здароўя, змогуць выехаць на сталае месца жыхарства за мяжу са згоды ваенкамата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі