У Беларусі ўвядуць страхаванне ад беспрацоўя

У Беларусі ўвядуць страхаванне ад беспрацоўя

У Беларусі збіраюцца ўвесці страхаванне ад беспрацоўя. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч. Паводле яго слоў, пакуль вывучаюцца прапановы па гэтым новаўвядзенні.

Увядзенне ў нашай краіне сістэмы страхавання ад беспрацоўя прадугледжана мерапрыемствамі падпраграмы "Садзеянне занятасці насельніцтва" на 2016-1017 гады. Як інфармуе БЕЛТА, яна будзе ўваходзіць у склад дзяржпраграмы "Сацыяльная абарона і садзейнічанне занятасці 2016-2020".

Андрэй Лабовіч адначыў, што ўжо вывучаны замежны досвед. У Беларусі падчас распрацоўкі сістэмы страхавання ад беспрацоўя "будуць улічаныя найбольш прыймальныя для нашай краіны падыходы".

Фота: БЕЛТА

У Беларусі ўвядуць страхаванне ад беспрацоўя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі