У Беларусі ўжо больш за паўтысячы палітвязняў
У Беларусі ўжо больш за паўтысячы палітвязняў. Праваабаронцы прызналі імі яшчэ 5 чалавек, паведамляе @viasna96. Гэта — Герман Быхаў, Сяргей Бобашаў, Аляксандр Аграйцовіч, Дзмітры Бабок, Юрый Бірук. Іх справы праваабарончая супольнасць лічыць палітычна матываванымі і патрабуе вызвалення, спынення крымінальнага пераследу.
Быхаў знаходзіцца пад вартай у СІЗА па абвінавачванні ў "распальванні варажнечы ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы — супрацоўнікаў МУС". Бобашаў асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за "абразу прадстаўніка ўлады", ён накіраваны для адбыцця пакарання. Аграйцовіч асуджаны ў Мінску на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за "паклёп", ён таксама накіраваны для адбыцця пакарання. Бабок асуджаны ў Бабруйску на адзін год пазбаўлення волі за "абразу прэзідэнта". Бірук атрымаў паўтары гады пазбаўлення волі таксама за "абразу прэзідэнта".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.